20.05.2024
О школе Школьны музей «Наша памяць»

Школьны музей «Наша памяць»

Мы рады вітаць Вас у нашым музеі і запрашаем на экскурсію!

Профіль музея:  гісторыка-краязнаўчы накірунак

На падставе якога распараджэння адкрыты музей:   загад №185 ад 16.08.2019 г.

Поўны адрас музея, тэлефон:   231455,  Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, аг. Цырын, вул.Школьная, 5,  тэл. 8(01596)75662

Кіраўнік музея:   Алексеевіч Дзмітрый Іванавіч

Графік работы музея: панядзелак (з 10.00. — 11.00.), пятніца (з 10.00. — 11.00.)

Электронны адрасshckola.tzirinskaya@tut.by

Сайт:      https://cirin.schools.by/pages/ab-shkolnym-muze

Музей змяшчае дзве экспазіцыі:

— «Нам засталася спадчына»;

— «Жыві і помні»

Экспазіцыя «Нам засталася спадчына» складаецца з некалькіх раздзелаў (назва раздела — спасылка на апісанне раздзела):

Экспазіцыя  «Жыві і помні»

Дзейнасць музея

  • Тэматычныя экскурсіі
  • Экскурсіі

Музей ўяўляе сабой інтэр’ер сялянскай хаты, дзе размешчаны розныя прадметы побыту і прылады працы беларускіх сялян,  ганчарныя вырабы. У музеі налічваецца каля ста экспанатаў, якія даюць магчымасць убачыць вясковую хату канца XIX пачатку XX стагоддзя Карэліцкага раёна, што дазваляе пазнаёміцца ​​з культурай і побытам краю.

Школьны музей выконвае наступныя функцыі:

  • пошукавая работа з навучэнцамі;
  • метадычная работа з педагагічным калектывам.
  • арганізацыя агульнашкольных мерапрыемстваў, якія аб’ядноўваюць намаганні навучэнцаў, настаўнікаў і бацькоў.

Мэтавыя ўстаноўкі школьнага музея:

  • захаванне гістарычнай памяці і спадчыны, развіцця цікавасці да гісторыі свайго народа;
  • адраджэнне роднай мовы, культуры, абрадаў, нацыянальных традыцый;выхаванне патрыятызму, нацыянальнай годнасці;
  • стварэнне аптымальных умоў для настаўнікаў і навучэнцаў у выкарыстанні краязнаўчага матэрыялу пры навучанні і выхаванні;
  • развіццё ўменняў збіраць краязнаўчы матэрыял, аналізаваць і выдзяляць галоўнае;
  • умацаванне маральных пазіцый навучэнцаў, выхаванне пачуцця ўласнай годнасці, гонару за сваю малую радзіму, свой край, за сваю Бацькаўшчыну.