Мы рады вітаць Вас у нашым музеі і запрашаем на экскурсію!
Профіль музея: гісторыка-краязнаўчы накірунак
На падставе якога распараджэння адкрыты музей: загад №185 ад 16.08.2019 г.
Поўны адрас музея, тэлефон: 231455, Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, аг. Цырын, вул.Школьная, 5, тэл. 8(01596)75662
Кіраўнік музея: Алексеевіч Дзмітрый Іванавіч
Графік работы музея: панядзелак (з 10.00. — 11.00.), пятніца (з 10.00. — 11.00.)
Электронны адрас: shckola.tzirinskaya@tut.by
Сайт: https://cirin.schools.by/pages/ab-shkolnym-muze
Музей змяшчае дзве экспазіцыі:
— «Нам засталася спадчына»;
— «Жыві і помні»
Экспазіцыя «Нам засталася спадчына» складаецца з некалькіх раздзелаў (назва раздела — спасылка на апісанне раздзела):
- Покуць
- Печ
- Прылады працы для апрацоўкі лёну
- Ручнікі
- Прылады земляробства
- Дрэваапрацоўка
- Ганчарства
- Саломапляценне
Экспазіцыя «Жыві і помні»
Інфармацыйны стэнд «Боль Карэліцкай зямлі»
Дзейнасць музея
- Тэматычныя экскурсіі
- Экскурсіі
Музей ўяўляе сабой інтэр’ер сялянскай хаты, дзе размешчаны розныя прадметы побыту і прылады працы беларускіх сялян, ганчарныя вырабы. У музеі налічваецца каля ста экспанатаў, якія даюць магчымасць убачыць вясковую хату канца XIX пачатку XX стагоддзя Карэліцкага раёна, што дазваляе пазнаёміцца з культурай і побытам краю.
Школьны музей выконвае наступныя функцыі:
- пошукавая работа з навучэнцамі;
- метадычная работа з педагагічным калектывам.
- арганізацыя агульнашкольных мерапрыемстваў, якія аб’ядноўваюць намаганні навучэнцаў, настаўнікаў і бацькоў.
Мэтавыя ўстаноўкі школьнага музея:
- захаванне гістарычнай памяці і спадчыны, развіцця цікавасці да гісторыі свайго народа;
- адраджэнне роднай мовы, культуры, абрадаў, нацыянальных традыцый;выхаванне патрыятызму, нацыянальнай годнасці;
- стварэнне аптымальных умоў для настаўнікаў і навучэнцаў у выкарыстанні краязнаўчага матэрыялу пры навучанні і выхаванні;
- развіццё ўменняў збіраць краязнаўчы матэрыял, аналізаваць і выдзяляць галоўнае;
- умацаванне маральных пазіцый навучэнцаў, выхаванне пачуцця ўласнай годнасці, гонару за сваю малую радзіму, свой край, за сваю Бацькаўшчыну.