16.04.2025
Адзіны ўрок «Саюзная дзяржава. 25 гадоў разам»

У ДУА «Цырынская сярэдняя школа» з вучнямі 1-9,11 класаў  праведзены адзіны ўрок “Саюзная дзяржава. 25 гадоў разам”, прысвечаны 25-годдзю падпісання Дагавора паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь  “Аб стварэнні Саюзнай дзяржавы”.  Асаблівая ўвага вучняў была засяроджана на каштоўнасць дружбы паміж народамі Беларусі і Расіі,  адзінства народаў, агульнасць духоўна-маральных каштоўнасцей,  захаванне гістарычнай памяці,  супрацоўніцтва. Вучні праглядзелі відэаролік “Саюзная дзяржава. Людзі, падзеі, факты”, пазнаёміліся з гісторыяй стварэння Саюзнай дзяржавы. Вучнi 9 і 11 класаў удзельнiчалi ў дыялогавай пляцоўцы “Саюзная дзяржава. 25 гадоў разам”, у ходзе якой вызначалі вядомыя ім напрамкі супрацоўніцтва.

Класныя кіраўнікi, падводзячы вынікі занятку, адзначылi: “Сумесная гісторыя  народаў Расіі і  Беларусі працягваецца і сёння. Мы будуем адзіную Саюзную дзяржаву. Мы сябруем, і ў нашай дружбе вялікая сіла, мы адзіны, і гэта адзінства абапіраецца на памяць і вопыт мінулых пакаленняў беларусаў і рускіх і ў той жа час накіравана ў будучыню, сімвалізуючы надзею, што нашы народы ніколі не разарвуць сваёй братэрскай сувязі”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *