31.01.2025
Конкурсная праграма “ФЭСТ”

Для тых, хто сапраўды любіць нашу родную мову, хто шануе памяць продкаў, хто цікавіцца, як яны жылі, якія мелі традыцыі, праведзена конкурсная праграма “ФЭСТ”. Вучні спрабавалі свае сілы ў веданні беларускага фальклору (загадак, прыказак, казак), этнаграфіі (прадметаў побыту, адзення, прылад працы і г.д),  спадчыны (легендаў пра ўзнікненне гарадоў, пра міфічных істот), традыцый нашага народа.

Напрыканцы настаўнік звярнуўся да ўдзельнікаў гульні са словамі: “Зрэж дрэва – і лісточкі скурчацца, счарнеюць, ссохнуць. Сарві кветку – яна завяне і страціць сваю прыгажосць. Так і чалавек: забудзе сваіх продкаў, не будзе памятаць пра традыцыі, культуру – асуджаны на духоўную беднасць, шэрасць і аднастайнасць. Будзьце ж заўсёды памятлівымі, цікаўнымі, жывымі, удзячнымі сваім продкам”.  

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *