23 лютага свае інтэлектуальныя і творчыя здольнасці праявілі вучні 8-11 класаў, якія ўдзельнічалі ў мовазнаўчым рынгу «ВЕДАЙ РОДНАЕ СЛОВА!».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел дзве каманды: «Моваведы» і «Паліглоты». Пры праходжанні тураў гульні вучні перакладалі, складалі словы, працавалі з прыказкамі, фразеалагізмамі, падбіралі сінонімы. Гульня дала магчымасць пашырыць свае веды пра мову. Каманда “Моваведы” атрымала перамогу. Вішуем пераможцаў! Самымі актыўнымі ўдзельнікамі гульні былі Лісоўская Дамініка, Барысік Дар’я, Мардзіловіч Марыя, Палякова Вера.