Выхаванцы ГПД здзейснілі вандроўку ў родную мову «Які ж гэта цуд- слова, мова твая» да Міжнароднага дня роднай мовы. Рабяты наведалі Цырынскую сельскую бібліятэку. Вандроўка пачалася з вершаў беларускіх паэтаў пра мову. Затым вучні разгадвалі загадкі- жарты, пабывалі перакладчыкамі, паслухалі цудоўную казку на беларускай мове, якую прачытаў Падпалуха Максім. Напрыканцы быў зроблены вывад, што толькі тады цябе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць, калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы нацыянальны скарб- гэта родная мова.