16.04.2025
     Вечар сустрэчы выпускнікоў-2024

     Вечар сустрэчы выпускнікоў — добрая традыцыя, якая існуе ўжо доўгія гады ў нашай школе. Вось і 3 лютага 2024 года наша школа гасцінна сустракала сваіх выпускнікоў. У сценах установы адукацыі сабраліся выпускнікі розных гадоў і розных пакаленняў, але ўсіх іх аб’ядноўвала адно – гэта любоў да сваёй роднай школы і павага да сваіх настаўнікаў.

     У гэтым годзе юбілейнымі былі выпускі 1974 г., 1979 г., 1984 г., 1989  г., 1994 г., 1999 г., 2004 г., 2009 г., 2014 г., 2019 г. . Сярод гасцей – настаўнікі, якія ўжо на заслужаным адпачынку, былыя класныя кіраўнікі выпускнікоў 1979 года Гімпель Сямён Сяргеевіч і Гімпель Ала Анатольеўна.

 Выпускнікоў розных гадоў вітала дырэктар школы Н. Н. Адамушка, якая падзякавала выпускнікоў  за тое, што не забываюць родную школу, пажадала прыемнага вечара і добрых успамінаў.

Праграма вечара была насычанай: сцэнкі, музычныя падарункі, танцы, інтэрв’ю з выпускнікамі.

    Юбіляраў запрашалі падняцца на сцэну. Госці дзяліліся ўспамінамі са школьнага  жыцця, успаміналі  імёны настаўнікаў і вучняў, любімыя прадметы, дзякавалі настаўнікам за веды, атрыманыя ў сценах школы, расказвалі аб сваіх прафесіях, сем’ях. Арганізатар вечара Зінчанка Г. М.  праводзіла з выпускнікамі вясёлыя і пазнавальныя конкурсы, інтэлектуальныя віктарыны.

   Традыцыйна была выканана песня «Жураўлі», успомнілі і аб настаўніках і выпускніках школы, якіх, на жаль, ужо няма сярод нас.   Нікога не пакінула раўнадушным гэтая добрая сустрэча з дзяцінствам.

Да новых сустрэч, нашы дарагія выпускнікі! Дзверы школы заўсёды адкрыты для вас!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *