Кожны клас падрыхтаваў розныя нумары. Навучэнцы пачатковых класаў выканалі жартоўны танец “Выйду замуж за батаніка”, з азартам спелі хорам песню “Салдацік маладзенькі”, разыгралі сатырычную сценку “Урок музыкі”.


Гледачы падарылі дружныя апладысменты за сценку “На ўроку прыродазнаўства” у выкананні вучняў 5 класа і іх класнага кіраўніка Алексеевіч Дзмітрыя Іванавіча.

Вучань 9 класа Каралько Аляксандр саліраваў з песняй “Утреннй рассвет”.

Вучні 8 класа ў сцэнцы “У доктара” паказалі, што ўсё тайнае становіцца яўным.

У выкананні вучняў 10 класа прагучала песня “Родные учителя”.

Цудоўныя музычныя нумары падрыхтавалі вучні музычнай школы: дуэт Падпалуха М. і Дужая А., дуэт гітарыстаў Богук А. і Барадзінскі А., Кастусік В. выканала твор “Музычны эскіз”.


На развітанне вучні 11 класа спелі песню “Прощай школа”.

Выступленні рабят паказалі наколькі яны артыстычныя і талантлівыя вучні.
Вядучыя праграмы вучаніцы 7 класа Раманчук Ева і Гіль Яна павіншавалі усіх прысутных з заканчэннем навучальнага года. Пажадалі, каб кола талентаў у нашай школе толькі павялічвалася. Добрага і цікавага адпачынку ўсім у час летніх канікул!