22.02. у рамках тыдня роднай мовы з мэтай абуджэння цікавасці да роднай мовы, выхавання любові да беларускага слова, паглыблення ведаў па гісторыі свайго народа, у 3-4 класах прайшла інфармацыйная гадзіна «З роднай мовай дзень за днём».
Разгадваючы крыжаванкі, рэбусы, загадкі, вучні пазнаёміліся бліжэй са сваёй роднай мовай, яе гістарычным шляхам. Паразважалі над тым, як мы шануем наш нацыянальны скарб — беларускую мову. Прааналізаваўшы выказванні беларускіх пісьменнікаў пра мову, прыйшлі да высновы, што мы не павінны забываць родную мову.



