20.02. вучні 3-4 кл. у рамках тыдня роднай мовы прынялі актыўны ўдзел у брэйн-рынгу «На роднай мове размаўляем». Рабяты чыталі на памяць вершы на роднай мове, складалі прыказкі з прапанаваных слоў, узгадвалі назвы твораў і аўтараў з прапанаваных урыўкаў. Таксама пабывалі ў ролі «карэктараў» і «перакладчыкаў».
У выніку кожны меў магчымасць выказаць думку, за што ён любіць родную мову.



