У рамках месячніка пазітыўных адносін да жыцця з вучнямі 5-8 класаў праведзена класная гадзіна “Канфлікты і шляхі іх вырашэння”. Былі запрошаны настаяцель храма святога Архангела Міхаіла аг. Цырын пратаірэй Алег Сушко і памочнік доктара Цырынскай АУАП Лук’яновіч Кацярына. На працягу занятку вучні падбіралі асацыяцыі да слова “канфлікт”, пазнаёміліся з відамі канфліктаў, правіламі паводзін у час канфліктаў, са спосабамі іх папярэджання, даведаліся, якую шкоду прыносяць канфлікты чалавеку. Праведзена гульня-практыкум па прымяненні спосабаў папярэджання канфліктаў, прааналізавалі індыйскую казку пра мудрацоў і адначасова пазнаёміліся з новым паняццем “медыятар”. Напрыканцы занятку кожны вучань атрымаў сардэчка з пажаданнем. Класны кіраўнік Казлова Т.У. завяршыла класную гадзіну словамі “Каб захаваць душэўнае, псіхічнае і фізічнае здароўе, трэба навучыцца прадухіляць канфлікты, а калі канфлікт ужо разгарэўся, трэба ўмець з яго выйсці”.
