18 мая 2023г. з вучнямі пачатковых класаў прайшла інфармацыйная гадзіна да 90-годдзя адкрыцця Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Гісторыя якога пачалася 25 мая 1933 года пастаноўкай оперы «Кармэн».
Вучні пазнаёміліся з гісторыяй стварэння і развіцця тэатра, сучаснымі яго дзеячамі, майстрамі сцэны. Завочна пабывалі на экскурсіі ў тэатры, захапляючыся прыгажосцю ўнутранага інтэр’еру тэатра. Працуючы ў групах паспрабавалі скласці малюнак тэатра з пазлаў мазаікі.
