20.11.2026
Акцыя “Дзень добрых учынкаў”

У рамках Тыдня талерантнасці  18 лістапада 2026 года ва ўстанове адукацыі  праведзена акцыя «Дзень добрых учынкаў», накіраваная на фарміраванне ў вучняў каштоўнасных адносін да дабрыні, павагі і ўзаемадапамогі, а таксама на выхаванне талерантных адносін паміж рознымі ўзроставымі групамі.
Асобным і найбольш яркім мерапрыемствам акцыі стала інтэрактыўная віктарына, якая праведзена па прынцыпе «роўны навучае роўнага». Яе арганізавалі і правялі вучні 6, 8 класаў для малодшых школьнікаў — вучняў 1, 2 класаў. Старэйшыя вучні выступілі ў ролі вядучых і настаўнікаў-памочнікаў: у гульнявой форме яны знаёмілі малодшых школьнікаў з паняццямі «дабрыня», «павага», «талерантнасць», прапаноўвалі камандам выканаць цікавыя заданні, адказаць на пытанні і разам знайсці рашэнні сітуацыйных задач. Старэйшыя  вучні  перадалі малодшым сябрам падарункі   — кнігі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *