


Сялянскія хаты ўпрыгожвалі рушнікі. Выкарыстоўваў селянін ручнік і ў наступных жыццёвых выпадках:
— на ручнік прымалі нованароджанае дзіця;
— ручнікамі ўпрыгожвалі чырвоны кут у хаце, дзе іконы;
— ручнікі ахвяравалі у храмы;
— на ручніку падавалі гасцям хлеб-соль;
— ручнік — частка вясельнага абраду, ручніком перавязвалі цераз плячо
важнейшых удзельнікаў вяселля. Іх пасцілалі як “падножнік”,на які
станавіліся маладыя ў час царкоўнага вянчання, ім звязвалі рукі маладых;
— ручнікамі нявеста адорвае будучых сваякоў;
— уваходзілі ў пасаг нявесты;
— ручнікі ў некаторых месцах Беларусі павязваюць на могілкавыя крыжы;
— выкарыстоўваліся ручнікі ў абрадах, напрыклад падчас зажынак;
— ручнікі – ўціральнікі служылі для бытавых патрэб;
— у ручніках – трапкачах насілі абед у поле;
— на ручніках апускалі труну ў магілу.
Была ў ручнікоў яшчэ адна функцыя. У цяжкую хвіліну ліхалецця (вайна, эпідэмія, засуха і г.д.) жанчыны ў вёсцы збіраліся ў якім-небудзь хаце і за адну ноч, ад відна да відна, пралі і ткалі ручнік. Потым абыходзілі з ім вёску і вешалі на крыж пры дарозе ці ў царкве на абраз.
Але народнае ткацтва, вышыўка — гэта яшчэ і своеасаблівая аповесць пра жыццё народа, аб яго працы, шчасце і гора, марах і спадзяваннях.
Асабліва багата ўпрыгожваліся вышыўкай вясельныя ручнікі і тыя, якія прызначаліся для царкоўных абрадаў.