30.01.2025
О школе Школьны музей «Наша памяць» Прылады працы для апрацоўкі лёну

Прылады працы для апрацоўкі лёну

У музеі прадстаўлены прылады працы для ўборкі і апрацоўкі ільну.  

Нашы продкі славіліся і славяцца майстэрствам вырошчвання гэтай   неабходнай у гаспадарцы расліны. Лён у даўнія часы апрацоўвалі ўручную.  Калі лён вырастаў, яго рвалі рукамі і сушылі. У музеі размешчаны   фатаграфіі апрацоўкі лёну.

Працэс уборкі лёну

Каб аддзяліць семя ад ствала, білі невялікімі драўлянымі пранікамі. Семя  захоўвалі да наступнай вясны. Затым ствалы льну расцілалі на лузе, потым сушылі.

 Для больш якаснай ачысткі выкарыстоўвалі  трапло.

Трапло – тонкая дошчачка лапатападобнай формы для ачышчэння валакна ад кастрыцы.

Ачышчанае валакно часалі на грэбнях. У нас прадстаўлены два віды ( жалезны і драўляны). Пасля атрымлівалася гатовае валакно. Гэта галоўная сыравіна для ткацкага промыслу.

Затым пражу  пралі на  калаўроце.

У каго не было калаўрота, выкарыстоўвалі прасніцу і верацяно.

Верацяно — прылада для ручнога прадзення льну, воўны, пянькі. У старажытныя часы для гэтага служыла драўляная, крыху завостраная палачка даўжынёй 20-30 см з завостраным верхам, патоўшчаным нізам, на які для павелічэння вагі надзявалі прасліца, і вострай пяткай. Яго выстругвалі нажом або выточвалі з бярозы, ясеню, грушы.

Прасніца

Прасніца (з кудзеляй) — драўляная прылада для прадзення воўны, льняной і пяньковай кудзелі.

З дапамогай матавіла змотвалі і размотвалі маткі пражы.

Гэта віток (матавіла), на яго наматвалі ніткі.

 Пасля таго, як кудзеля была спрадзена, яе адбельвалі. У працэсе адбельвання маткі пражы вымочвалі ў шчолаку, паласкалі і развешвалі на сонцы. Часам пражу фарбавалі. Асноўнай сыравінай для фарбавання ў хатніх умовах служылі натуральныя фарбавальнікі: адвары або настоі лісця, кары дрэў, сцяблоў, кветак, каранёў траў. У выніку змешвання розных кампанентаў атрымлівалі патрэбны колер.

А потым  пачыналі ткаць на кроснахУ сакавіку, калі дзень павялічваўся, у хату прыносілі ставы і ўвесь панарад: ніты, бёрды, набіліцы  і інш. У наладцы красён і ткацтве звычайна ўдзельнічалі 2 – 3 жанчыны.

Кросны на змаглі паставіць у музеі з-за невялікіх памераў пакоя. На кроснах ткалі.

 Палатно вымочвалі, выбівалі пранікам на рэчцы, паласкалі, а затым рассцілалі на роснай траве для бялення пад сонечнымі промнямі.

   У залежнасці ад  валакна і майстэрства ткачыхі палатно атрымлівалася рознай якасці. Самае грубае ішло на мяхі, іншыя гаспадарчыя патрэбы, тонкае – на адзенне, ручнікі і г.д.