У 1985 г. быў адкрыты музей «Баявой і працоўнай славы», дзе ў першай зале размешчана экспазіцыя № 1 «Этнаграфічны вугалок». За гэты перыяд этнаграфічны вугалок папоўніўся новымі экспанатамі. Усяго ў этнаграфічным вугалку размешчаны 52 экспанаты. За апошні год этнаграфічны вугалок не папоўніўся новымі экспанатамі.
Найбольш каштоўныя экспанаты: ручнікі, нацыянальнае святочнае адзенне (мужчынскае і жаночае), лапці, прадметы быту, прылады працы і інш. Гэта маслабойка, церніца, матавіла, калаўрот, шпуля, ручнік, абрус, збаны, прасы У жыцці кожнага вяскоўца вялікае значэнне мелі гаспадарчыя прылады: цэп, капач, серп, лапата, рэшата, вагі, карыта, ночвы, ступа, шастуны, кошык і інш.