20 лютага 2025 года выхаванцы групы падоўжанага дня наведалі Цырынскую сельскую бібліятэку. Бібліятэкар Пахоменка А.С. правяла для вучняў пазнавальную гадзіну «Прыгажосць роднай мовы», прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы. Рабяты пазнаеміліся з кнігамі беларускіх пісьменнікаў, адгадалі загадкі- жарты, вывелі 10 запаведзей аб мове. Пры падвядзенні вынікаў вырашылі, што кожны беларус павінен любіць і шанаваць сваю родную беларускую мову.

