19 лютага 2025 года вучні 3-4 класаў у рамках Тыдня роднай мовы прынялі ўдзел у турніры знаўцаў «Падарожжа па краiне Грамацеяў». Каманды «Васількі» і «Рамонкі» выконвалі заданні конкурсаў «Размінка», «Перакладчыкі», «Фразеалагізмы», «Загадкі з вясёлай хаткі» і інш.
На платформе адукацыйнага інтэрнэт-рэсурса «Беларусазнаўца» з задавальненнем паглядзелі беларускія мультыплікацыйныя фільмы «Каток-залаты лабок» і «Піліпка».



