17.04.2025
Інтэлектульная гульня «Знаўцы роднай мовы»

19 лютага 2025 года ў рамках Тыдня роднай мовы  вучні 5-7 класаў прынлі актыўны ўдзел у інтэлектуальнай гульні «Знаўцы роднай мовы». Каманды «Васількі», «Рамонкі» і «Званочкі» спаборнічалі ў разнастайных конкурсах: разгадвалі крыжаванкі, гулялі ў гульню «Перакладчыкі», «збіралі» букеты з палявых  і садовых раслін, «збіралі» фразеалагізмы. Перамогу атрымала  каманда 5 класа («Васількі»), 2 месца — каманда 7 класа («Званочкі») і 3 месца — каманда 6 класа («Рамонкі»). У межах  урока беларускай літаратуры з вучнямі 11 класа пры вывучэнні жыцця і творчасці Івана Навуменкі праведзены літаратурны рынг «Іван Навуменка: пісьменнік свайго пакалення», прысвечаны  100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *