У рамках Тыдня роднай мовы 18 лютага 2025 года вучні 11 класа правялі пяціхвілінку з вучнямі 3 класа і прапанавалі ім заданне: скласці з пазлаў карту Беларусі. Кожнаму вучню падарылі на памяць сардэчкі з парадамі.
Вучні 8, 9 і 11 класаў праявілі сваю кемлівасць і дапытлівасць у інтэлектуальна-забаўляльнай квэст -гульні «Край наш — дзівосны, прыстанак загадак і цудаў… «. Дэвіз квэст-гульні: хто шукае, той знаходзіць! Каманды ў час падарожжа пабывалі ў гасцях у розных міфічных істот. Вучні паспяхова справіліся з большасцю заданняў, тым самым паказаўшы грунтоўныя веды па беларускай мове, літаратуры і гісторыі.



