31.05.2025
Урок памяці, прысвечаны трагедыі ў вёсцы Ала

З мэтай паглыблення ведаў вучняў аб гістарычным мінулым беларускага народа, фарміравання прадстаўленняў аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і разумення каштоўнасці чалавечага жыцця і міру ва ўстанове адукацыі 14 студзеня 2025 года праведзены ўрок Памяці, прысвечаны 81-гадавіне трагедыі ў вёсцы Ала, дзе ў гады вайны нямецкімі карнікамі было знішчана за адзін дзень 1758 чалавек, з іх 950 дзяцей. У час мерапрыемства актуалізаваны веды вучняў аб Вялікай Айчыннай вайне, генацыдзе беларускага народа. Праведзена віртуальная экскурсія “Мемарыяльны комплекс Ала”, для вучняў І-ІV класаў прадэманстраваны відэаролік “Мемарыял на месцы спаленай нацыстамі вёскі Ала”, для вучняў V-ІХ,ХІ класаў – “Успаміны тых, хто выжыў у вёсцы Ала…Як нацысты яе знішчылі разам з людзьмі?”. Адказваючы на пытанні, вучні выказалі асабістыя меркаванні аб трагічных падзеях у вёсцы Ала, аб палітыцы генацыду, аб важнасці захавання гістарычнай памяці, аб каштоўнасці міра і жыцця. Зрабілі вывад, што помніць аб злачынствах нямецка-фашысцкіх захопнікаў вельмі важна, каб трагічныя падзеі ніколі не паўтарыліся на зямлі Беларусі. Памяць тых, хто аддаў свае жыцці дзеля міру на зямлі, вучні ўшанавалі мінутай маўчання.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *