14.12. у пачатковых класах прайшла інфармацыйная гадзіна «Беларусьфільм — дзецям» (да Дня беларускага кіно). Вучні пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення беларускага кінематографа, заснавальнікамі беларускага кіно, якія ўвайшлі ў гісторыю як першыя айчынныя сцэнарысты і рэжысёры. Таксама рабяты паглядзелі відэаролік, як здымаліся на «Беларусьфільме» мастацкія і мультыплікацыйныя фільмы для дзяцей.


