28 ліпеня 2023 года навучэнцы ўстановы адукацыі пабывалі на дзіцячым сельскім сходзе ў аг. Лукі. Спецыялісты раённых аддзелаў — унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях, супрацоўнікі ДАІ паведамілі дзяўчынкам і хлопчыкам пра правілы бяспечных паводзін у быце, на дарозе, на вадзе, пазнаёмілі са спецыяльнымі сродкамі індывідуальнай абароны працаўнікоў РАУС і МНС, раздалі дзецям буклеты і памяткі.


